17.07.2018 / 20:25

Мінгарвыканкам: Ідэолаг Надзея Вялікая ўсё пераблытала, беларуская мова не можа быць платнай паслугай 40

Пасля таго, як на сайце «Нашай Нівы» з’явіўся матэрыял пра тое, што беларускую мову, магчыма, давядзецца вучыць платна, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама паспяшаўся ўдакладніць інфармацыю. Як тлумачыць галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Алена Макарэвіч, ідэолаг аддзела Надзея Вялікая, што давала каментар, пераблытала навучанне беларускай мове з дадатковай паслугай.

«Беларуская мова у нас не можа ісці як дадатковае вывучэнне. Яна (ідэолаг Надзея Міхайлаўна Вялікая — Рэд.) пераблытала гэта з дадатковымі паслугамі. У нас ёсць дзве дзяржаўныя мовы. І калі набярэцца дастатковая колькасць бацькоў, якія жадаюць, каб навучанне было на беларускай мове, тады будзе адкрытая такая група.

Дадаткова ж можа быць арганізавана, напрыклад, тэатральная дзейнасць на беларускай мове. Тады гэта будзе дадатковай паслугай. Але гэта не значыць, што вывучэнне беларускай мовы платнае, ні ў якім разе!

Набіраецца дастатковая колькасць жадаючых — група будзе адкрытая. У нас ёсць і праграма, і дакументацыя, і метадычныя літаратура, — усё, каб арганізаваць навучанне на беларускай мове. Проста Надзея Міхайлаўна больш займаецца дадатковай адукацыяй, яна гаварыла-гаварыла — і беларуская мова выпадкова ў яе праскочыла. Я займаюся дашкольнай адукацыяй, я ведаю, што і як, а яна ўся ў дадатковай адукацыі», — удакладніла Алена Макарэвіч.

НТ

0
Святлана / Адказаць
17.07.2018 / 20:33
Вось такая ідэалогія ў нашай краіне!
1
vbrfkz / Адказаць
17.07.2018 / 20:44
Сумленны чыноўнік на месце гэнай надежды папрасіў бы адстаўку...Але...
1
Джонни Правый / Адказаць
17.07.2018 / 20:46
Да уж...Великая, тот еще "великий" деятель. 
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру