17.07.2018 / 17:58

«Каб яны не хаваліся ад прадстаўнікоў вайсковых структур». Кіраўнік Вайсковай акадэміі расказаў пра IT-роту 15

40 спецыялістаў-айцішнікаў гэтай восенню папоўняць шэрагі Узброеных Сіл. Наступнай вясной — яшчэ 20. Тэрміновую службу яны будуць праходзіць у роце інфармацыйных тэхналогій, якая ствараецца на базе Вайсковай акадэміі.

Начальнік Вайсковай Акадэміі генерал-маёр Віктар Лісоўскі распавядае пра тэндэнцыі: у войска маладыя людзі, якія маюць вышэйшую тэхнічнае адукацыю па IT-спецыяльнасці ідуць вельмі неахвотна:

— Каб яны не хаваліся ад прадстаўнікоў вайсковых структур, не ігнаравалі выкананне свайго канстытуцыйнага абавязку, каб хлопцы падчас службы развівалі свае прафесійныя навыкі: прыносілі, з аднаго боку, карысць сістэме вайсковай бяспекі, а з іншага — не гублялі сваю высокааплатную кваліфікацыю, і прынялі рашэнне пра стварэнне такой IT-роты.

Лісоўскі расказаў, што сярод заказчыкаў будзе не толькі Міністэрства абароны, але і арганізацыі Дзяржаўнага вайсковага прамысловага комплексу.

— Формаў супрацоўніцтва будзе некалькі, — тлумачыць Віктар Лісоўскі. — У першую чаргу, прызыўнікі, вядома, стануць выконваць задачы ў інтарэсах акадэміі і Узброеных Сіл. Але калі прызваны на тэрміновую службу спецыяліст кампаніі-рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій вядзе складаны міжнародны праект, калі кантракт складзены на вялікую суму, то перашкод чыніць ніхто не будзе. Нават калі праца мяркуецца ноччу з краінай, якая знаходзіцца абсалютна ў іншым часавым поясе. Усё гэта, зрэшты, будзем вырашаць дыферэнцыравана, у індывідуальным парадку.

1
Аляксей / Адказаць
17.07.2018 / 18:10
То бок кваліфікацыя, міжнародныя праекты маладых людзей другіх спецыяльнасцяў нічога не вартыя? Хіба астатнія надта ахвотна ідуць у войска? Навошта ствараць добрыя (калі яны сапраўды такімі будуць) умовы для адной роты замест таго, каб зрабіць службу прывабнай для ўсіх, калі нам ужо сапраўды тыя срочнікі так патрэбныя і катрактнай арміі не відаць?
0
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
17.07.2018 / 18:15
Перевожу с "гуталинного "  языка : нужны рабы-высокоинтеллектуалы .
1
:) / Адказаць
17.07.2018 / 18:26
Пользу системе безопасности должны приносить офицеры. которые на постоянной основе служат в армии. тогда можно говорить о профессионализме и повышении квалификации. Или это какое-то оборонное ведомство должно платить программистам гражданским. которые работают на каком-то "оборонном предприятии". когда гражданские люди просто ходят на работу и делают то. что польза для системы безопасности. Но  гражданских никто не может заставить что-то делать. что они делать не считают приличным и нужным. они уволиться могут. если заставлять будут делать то. что не про безопасность. или начальники себя будут мнить командирами в армии. перед которыми подчиненные должны "упасть. отжаться" Нельзя при помощи насилия заставить делать ничего в сфере высоких технологий. итальянская забастовка - это строгое выполнение приказов. 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру