17.07.2018 / 18:20

Экс-начальніка аддзела Магілёўскага райвыканкама за махлярства асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай 1

Суд Ленінскага раёна Магілёва прысудзіў былога начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага райвыканкама да 3 гадоў з адтэрміноўкай, піша БелТА.

Працуючы на пасадзе начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта, мужчына ўступіў у злачынную змову са сваім знаёмым. Такім чынам ён меў намер незаконна завалодаць грашыма грамадзян пры продажы зямельнага ўчастка. Знаёмы набываў ўчасткі нібыта для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, а для надання ім больш высокага кошту перад продажам з дапамогай сябра-начальніка незаконна змяняў іх мэтавае прызначэнне: «для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома».

Экс-начальнік аддзела прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і махлярстве ў буйным памеры. Яго знаёмы — у дапамозе пры здзяйсненні гэтых злачынстваў. Абвінавачаных прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі. Выкананне асноўнага пакарання адтэрмінавалі на два гады. Акрамя таго, фігурантам прызначаны штраф у памеры 800 базавых.

Яны пазбаўленыя права займаць пэўныя пасады на тэрмін чатыры гады. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

0
Серж дубль / Адказаць
17.07.2018 / 18:47
Этож не за порно фотку или проезд на машине возле памятника победы или грамм травы в кармане. Тут можно с отсрочкой. Страна дурдома. Воруй не хочу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру