17.07.2018 / 18:48

Аплачваць камуналку па QR-кодзе зараз можна ва ўсіх рэгіёнах Беларусі 1

Аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па QR-кодзе з ліпеня змогуць жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БелТА.

Аплаціць камунальныя паслугі праз код можна як у аддзяленнях паштовай сувязі, так і з дапамогай мабільнай банкаўскай праграмы. У ліпені пашыраецца колькасць банкаў, якія прапануюць сваім кліентам выкарыстанне дадзенай тэхналогіі. Раней такая магчымасць была ў кліентаў Белінвестбанка і БТА-Банка, а таксама карыстальнікаў праграмы v-banking. У гэтым месяцы да спісу далучыўся Белгазпрамбанк. Гатоўнасць дапрацаваць свае мабільныя праграмы пацвердзілі Белаграпрамбанк, Банк Масква-Мінск і МТБанк

QR-код — квадратны малюнак, у якім з дапамогай спецыяльнага алгарытму зашыфравана інфармацыя. Гэта могуць быць аплатныя рэквізіты, спасылка на сайт або звычайны тэкст. Літары QR азначаюць «quick response», гэта значыць «хуткі водгук». Смартфон або сканар можа за секунду счытаць з яго інфармацыю або перайсці па спасылцы.

1
Гость / Адказаць
18.07.2018 / 07:49
Чем QR-код на жировке лучше старого штрих-кода на жировке ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру