17.07.2018 / 19:00

Беларускія мігранты змогуць забраць у Польшчу сваіх сваякоў 10

Палажэнні новых законаў спрашчаюць умовы працы іншаземцаў у Польшчы.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: pixabay.com/jarmoluk/Public Domain CC0.

Урад Польшчы плануе ўнесці змены ў закон аб іншаземцах і рынку працы. Праз 2,5 года пасля атрымання пасведчання на часовае жыхарства (karta pobytu czasowego) і працу ў Польшчы іншаземец зможа падаць дакументы на пасведчанне аб пастаянным жыхарстве (karta pobytu stałego). І ўжо праз год пасля таго, як замежны грамадзянін атрымае працу ў Польшчы, ён зможа запрасіць да сябе найбліжэйшых сваякоў, якія таксама змогуць атрымаць тут дазвол на працу. Гэты закон датычыць грамадзян Беларусі, а таксама Армэніі, Грузіі, Расеі і Ўкраіны.

У Міністэрстве сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі лічаць, што спрашчэнні накіраваны на пасяленне ў Польшчы «грамадзян блізкіх па культуры дзяржаў», якія «маюць кваліфікацыі ў прафесіі, што патрэбны польскай эканоміцы». Аднак пакуль яшчэ невядома, якіх прафесій будуць датычыць палажэньні новага закона.

Цяпер на атрыманне пасведчання аб пастаянным жыхарстве трэба чакаць мінімум тры гады. Калі новыя палажэнні закона ўвойдуць у сілу, гэты тэрмін скароціцца да паўтара года. Гэта пералом у польскай міграцыйнай палітыцы, — лічыць дэмограф Мацей Душчык.

3
Ползучая оккупация / Адказаць
17.07.2018 / 21:53
Скоро последний беларус расствориться в России и Польше.
Эх, Лукашенко, что же ты НАДЕЛАЛ ???!!!
33
Беларус / Адказаць
17.07.2018 / 22:23
 Нам также нужны подобные законы чтобы умные россияне переезжали к нам.
30
Ігар / Адказаць
17.07.2018 / 23:00
«грамадзян блізкіх па культуры дзяржаў» - ну і крывадушша! - калі пасуе ім, Польшча - цэнтральнаеўрапейская дзяржава з еўрапейскімі каштоўнасцямі, а пасуе неяк інакш (ну каб не завезлі якога лібералізму і патрэбы лічыцца з разнастайнасцю ненарокам), то толькі ўкраінцам ды беларусам дзверы прыадчыненыя: іх і апалячыць, і акаталічваць налаўчыліся суседзі нашыя. Сірыйскім уцекачам - пад с***у, беларусам - ласкава просім. Гнюсная палітыка.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру