17.07.2018 / 20:09

Расійскага бізнэсмена абвінавацілі ў спансаванні пратэстаў у Македоніі 3

Цэнтр расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) сцвярджае, што расійскі мільярдэр Іван Савідзі фінансаваў дэманстрацыі праціўнікаў перайменавання Македоніі.

Журналісты даведаліся, што расіянін, які пражывае ў Грэцыі, пералічыў македонскім актывістам і арганізацыям, якія выступаюць супраць змены назвы краіны, як мінімум 300 тысяч еўра.

Грошы выплацілі македонскім палітыкам з розных партый, сябрам нядаўна заснаваных радыкальных нацыяналістычных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў нядаўніх беспарадках у Скоп'е. Адзін з затрыманых падчас акцыі пратэсту хуліганаў пацвердзіў журналістам, што яго група атрымала грошы ад Савідзі.

1
stop раша / Адказаць
17.07.2018 / 23:10
толькі сцяна з вялікім рвом і кракадзіламі выратуе наш ад такого суседа
0
Банах Лотар / Адказаць
18.07.2018 / 09:33
А что в росии есть бизнесмены? Я думал там все богатеи поголовно -воры и мошенники. Им плевать на все, построят на костях, обманут и подкупят.
1
Справедливый / Адказаць
18.07.2018 / 14:12
толькі сцяна з вялікім рвом і кракадзіламі выратуе наш ад такого суседа

А Вы бы согласились поменять название Беларусь, если бы это потребовал кто-то?

https://nn.by/?c=ar&i=212821
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру