Вызначыўся супернік БАТЭ ў 2-м раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Гэта 28-разовы чэмпіён Фінляндыі ХІК, які прайшоў фарэрскі «Вікінгур». Сёння фіны дома перамаглі 3:1, а на мінулым тыдні выйгралі ў гасцях 2:1.
Першую гульню БАТЭ правядзе ў Барысаве 25 ліпеня. Пачатак а 20-й. Матч у адказ праз тыдзень: 1 ці 2 жніўня.
Каб трапіць у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці 2 і 3 раўнды, а таксама плэй-оф кваліфікацыі.
У мінулым годзе барысаўскі клуб не здолеў прабіцца ў групавы турнір ЛЧ, але гуляў у групавым турніры Лігі Еўропы. А наогул БАТЭ ўпершыню трапіў у групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў роўна 10 год таму, у 2008 годзе.