17.07.2018 / 21:12

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША: Буду шчаслівы разгледзець новыя санкцыі супраць Расіі 7

Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Пол Раян, выступаючы перад журналістамі, заявіў пра гатоўнасць разгледзець праекты дадатковых санкцый супраць Расіі.

Ён адзначыў, што калі іншыя палаты і камітэты амерыканскага кангрэса лічаць неабходным працягваць уводзіць санкцыі супраць Масквы, то ён будзе «больш чым проста шчаслівы разгледзець іх». Раян таксама дадаў, што згодны з высновамі амерыканскай разведкі, якая абвінаваціла Расію ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года.

«Расія — гэта пагрозлівы ўрад, які не падзяляе нашы інтарэсы і не падзяляе нашы каштоўнасці», — растлумачыў ён.

З такімі заявамі кангрэсмен выступіў на наступны дзень пасля першай двухбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая адбылася ў Прэзідэнцкім палацы ў Хельсінкі.

10
Сенатор Макей / Адказаць
17.07.2018 / 22:38
Удивительно! Как так?! В мире есть правительства которые не разделяют ценности США и их цели?! Санкции!
3
РРР / Адказаць
18.07.2018 / 00:09
Усё сказана дакладна: можна паўплываць на выбары аднаго чалавека, а на выбары цэлага Кангрэса цяжка: ніякага Газпраму ня хопіць...
14
Паначка / Адказаць
18.07.2018 / 06:59
Жалкий позёр.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру