Невядомыя пасыпалі дуб на вуліцы Леаніда Бяды соллю, каб яго забіць, паведамляе «Зялёны партал». Цяпер гэтай справай займаецца міліцыя.

Фота: Зялёны партал.

Фота: Зялёны партал.

Каля каранёвай сістэмы дрэва рассыпалі як мінімум 2 пачкі солі, ствол абгарнулі ў плёнку, а крыху вышэй прасвідравалі дзірку.

Па словах неабыякавага гараджаніна Аляксандра, які прыехаў паглядзець на дрэва, прагноз для дуба неспрыяльны.

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што бачылі белае рэчыва пад дубам яшчэ вясной, але тады вырашылі не разбірацца, каму гэта трэба.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на месца, зафіксавалі соль пад дубам, прынялі заяву і склалі пратакол апытання. На працягу 10 дзён будзе праводзіцца праверка.

За такія дзеянні згодна з Адміністрацыйным кодэксам можна атрымаць штраф да 50 базавых велічынь (артыкул 15.22, пункт 3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0