Фота ФК «Дынама-Брэст»
Як паведамляе прэс-служба брэсцкага клуба, 2 жніўня Дыега Марадона прыляціць у Афіны на матч у адказ 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы з грэчаскім «Атрамітасам».
Першую гульню дынамаўцы правядуць у Брэсце 26 ліпеня.
Нагадаем, што 16 ліпеня Марадона, які месяц правёў на ЧС у Расіі, прыляцеў у Брэст, дзе пабыў два дні (правёў прэс-канферэнцыю, наведаў гульню, сустрэўся з каманда), а ўчора паляцеў у Аргенціну, каб пабыць з сям'ёй.
Вядомы футбаліст быў у сярэдзіне мая прызначаны старшынёй праўлення ФК «Дынама» Брэст.
0
0
0
0
0
0