18.07.2018 / 08:12

Нікол Пашынян: Продаж Азербайджану беларускіх «Паланэзаў» непрымальны 23

Продаж Беларуссю Азербайджану сваіх сістэм залпавага агню «Паланэз» абвастрыў адносіны паміж Мінскам і Ерэванам. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё заявіў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. 

Якімі вы бачыце ў далейшым ўзаемаадносіны паміж Арменіяй і Беларуссю?

Пашынян: У нас добрыя адносіны, але я думаю, што ў нас ёсць вялікі патэнцыял і мы павінны яго рэалізаваць. Канешне, у нас ёсць заклапочанасць з нагоды продажу Беларуссю зброі Азербайджану. І гэта вялікая праблема для нашых адносінаў. Я пра гэта гаварыў з прэзідэнтам Лукашэнкам. І вы ведаеце, гэтая праблема абвастраецца тым, што Арменія і Беларусь з’яўляюцца ваенна-палітычнымі партнёрамі ў межах АДКБ. Усе грамадзяне Арменіі незадаволеныя з нагоды таго, што Беларусь прадае зброю Азербайджану.

Ведаю, што і вы, і іншыя чыноўнікі Арменіі спрабуюць угаварыць Мінск і асабіста Лукашэнку больш Азербайджану зброю не прадаваць. Як думаеце, атрымаецца?

Пашынян: Думаю, няправільна казаць, што мы спрабуем угаварыць. Мы тлумачым нашу пазіцыю па гэтым пытанні. Мы з павагай ставімся да інтарэсаў Беларусі і спадзяемся, што Беларусь з павагай ставіцца да інтарэсаў Арменіі. На жаль, для нас такая дзейнасць (продаж Беларуссю зброі Азербайджану. — Еўрарадыё.) непрымальная, і я хачу пра гэта сказаць наўпрост.

Нагадаем, пра тое, што Беларусь прадала Азербайджану сістэмы залпавага агню «Паланэз», стала вядома ў чэрвені, калі прэзідэнт Ільхам Аліеў браў удзел у адкрыцці вайсковай часці ракетных войскаў Азербайджана. На фота з мерапрыемства трапілі і беларускія «Паланэзы». У той жа дзень намеснік міністра замежных спраў Арменіі Рубэн Рубінян заявіў: «Шкада, што Беларусь, сяброўская нам краіна, прадае ўзбраенне краіне, якая мае з намі канфлікт».

Па словах старшыні Савета нацыянальнай бяспекі Арменіі Армэна Грыгарана, цяпер і МЗС, і Савет нацбяспекі Арменіі працуюць над тым, каб Беларусь адмовілася ад продажу ўзбраення Азербайджану.

5
LMI / Адказаць
18.07.2018 / 08:34
Нажаль, але гэта толькі бінэс - звычайны цынічны бізнэс зброі.
10
армянин / Адказаць
18.07.2018 / 08:55
Какие абстрактные интересы? Тот кто продает оружие заинтересован лишь в одном: массовых убийствах. При этом кому продает? Продает государству, которое не соблюдает права нацменьшинств (всех, кроме азербайджанцев) и вообще права человека ( в т.ч. азербайджанцев). Беларусь, которая сама пострадала от фашизма не имеет права сеять смерть вокруг себя. Иначе можно говорить, что Лукашенко обнаглел в самый край!
7
Павел / Адказаць
18.07.2018 / 09:05
Только это не Азербайджан имеет с вами конфликт, а Армения оккупировала при помощи рф часть территории Азербайджана. Азербайджан ни на кого не нападал и войска пока в чужую страну не вводил. 
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру