«Советская Белоруссія» апублікавала пасквіль: Дашкевіч ставіў крыжы ў Курапатах з асаблівым цынізмам
Друкаваны орган Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» апублікаваў артыкул, прысвечаны паводзінам маладафронтаўца Змітра Дашкевіча.

Матэрыял, аўтарам якога выступае «аддзел журналісцкіх расследаванняў», называецца «З асаблівым цынізмам».
У ім расказваецца пра тое, што Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі ўсталяваў новыя крыжы ў Курапатах, не ўзяўшы адпаведны дазвол у мясцовага лясгаса. Але прэтэнзіі «Советской Белоруссіі» перадусім да публічнасці Дашкевіча:

«Ініцыятыва дзіўная ў сваёй уяўнай мэтазгоднасці. І добра б рэалізавана яна была сціпла, ціха і па загадзе душы. Дык не. У сацсетках вялася жывая трансляцыя з перманентным заклікам далучацца да дзейства усім ахвотным».
«Дашкевіч паступіў вельмі цынічна: напляваў на асаблівы ахоўны статус Курапатаў, пагарджаў патрабаваннямі закона, праігнараваў як працэдуру ўзгаднення сваіх работ па ўстаноўцы крыжоў, так і адміністрацыйны разбор гэтага парушэння.
Чаму ён свядома на гэта пайшоў? Адказ відавочны: грамадскі актывіст адчайна мае патрэбу ў самарэкламе. Дзеля гэтага ён гатовы пераступіць і цераз граніцу ахоўных зон Курапат», — пераконвае ананімны аўтар.
Аўтар падмацоўвае свае думкі выказваннем Зянона Пазняка.
«Калі мы дазволім рознага роду актывістам паступаць так, як ім хочацца, а не як належыць па законе, то неўзабаве згубім і памяць, і гонар, і сумленне», — падсумоўвае аўтар.
Пра рэстаран «Паедзем паядзім», з'яўленне якога і выклікала канфлікт у Курапатах, «аддзел расследаванняў» не ўзгадвае ні разу.
Каментароў пад артыкулам няма, бо пасля прыхода Дзмітрыя Жука на пасаду галоўнага рэдактара выдання яны адключаныя.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары