18.07.2018 / 10:47

У Мінску загінуў 20-гадовы кіроўца, які разам з незнаёмымі дзяўчатамі ўначы ўцякаў ад ДАІ. ВІДЭА пагоні 67

У ноч на 18 ліпеня ў цэнтры Мінска кіроўца «Опеля» ўрэзаўся ў асвятляльную мачту і загінуў. Ён уцякаў ад ДАІ.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі «Опель Амега С» а 3-й ночы, калі на праспекце Машэрава кіроўца праехаў пешаходны пераход на чырвонае. Парушальніка паспрабавалі дагнаць, але марна — ён збочыў у двары, яшчэ некалькі разоў праехаў на чырвонае, выехаў на сустрэчку… Адзначым, што пры гэтым не забываўся паказваць паваротнікі.

Пераслед скончыўся на вуліцы Даўгабродскай. «Опель» занесла, і машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. 21-гадовы кіроўца загінуў.

Яго пасажыры — 21-гадовы хлопец, а таксама тры дзяўчыны ўзростам 21 год, 18 гадоў і 17 гадоў, — шпіталізаваныя. Цяпер у бальніцы застаецца толькі адна з іх.

Са слоў пасажыраў, з кіроўцам яны былі знаёмыя некалькі гадзін, разам ужывалі алкаголь. Праводзіцца праверка.

БЮ

16
Дядя / Адказаць
18.07.2018 / 10:53
Естественный отбор в действии.
23
Я / Адказаць
18.07.2018 / 10:55
Естественный отбор. Жаль только родителей. Недоумка - ни разу.
3
Leona / Адказаць
18.07.2018 / 11:01
"Зялёны змей" спраўляе свае вялікія паборы, таму трэба ўключаць не толькі паваротнікі, а і мазгі. Шкада, калі многія спадзяюцца, што яны хітрэйшыя за таго, зялёнага.
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру