18.07.2018 / 11:00

Трое дзяцей адначасова выпалі з акна ва Уздзенскім раёне 9

Здарэнне адбылося 17 ліпеня ў адной з вёсак Уздзенскага раёна, піша sk.gov.by.

Cуседскія хлопчыкі знаходзіліся ў гасцях у дзяўчынкі (усім дзецям па пяць-шэсць гадоў) і гулялі без дарослых у дзіцячым пакоі на другім паверсе дома. Акно было прыадчынена, дзеці падставілі крэсла і залезлі на падаконнік.

Яны самастойна адчынілі створку акна, паклалі локці на маскітную сетку, якая затым сарвалася з мацаваннямі. У выніку дзеці ўпалі з вышыні больш за 5,5 метраў і атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці (траўмы галавы, пераломы сцягна, пляча, розныя ўдары).

СК чарговы раз звяртаецца да бацькоў з просьбай быць больш уважлівымі і асцярожнымі. «Не пакідайце дзяцей без нагляду, асабліва ў пакоі з адкрытым акном. Усе прадметы мэблі павінны быць адсунутыя ад вокнаў, каб дзіця не магло залезці на падваконнік. Стаўце на вокны спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзецям самастойна яго адкрыць», — адзначаюць у СК.

0
bara / Адказаць
18.07.2018 / 11:21
Фіксатары каштуюць буквальна капейкі ! - на акно можна да 10 рублеў, можна й самастойна паставіць нават, без спяцоў !
1
пиримидон / Адказаць
18.07.2018 / 11:56
капец: теперь дети падают из окон почти каждую неделю! раньше что, они не падали, или раньше это скрывали?
0
Пацыфіст / Адказаць
18.07.2018 / 12:04
Можа пара ўжо заканадаўча забараніць вырабляць вокны без фіксатараў і замкоў і абавязаць жыхароў, або фірмы-усталёўшчыкі вокнаў у абавязковым парадку ўстанавіць фіксатары, ці замкі!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру