Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.430 КК у дачыненні да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама, дэпутата райсавета, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Паведамляецца, што згаданы чыноўнік меў намер за выкананне пэўных дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і вырашэнне пытання па ўводу ў эксплуатацыю кінатэатра атрымаць хабар ад прадстаўніка адной з камерцыйных структур памерам 3000 даляраў ЗША. Аднак свой злачынны намер чыноўнік давесці да канца не паспеў. Пры атрыманні хабару 1000 даляраў быў затрыманы супрацоўнікамі Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0