18.07.2018 / 12:05

МЗС аб падаўжэнні «бязвізу» да 10 дзён: Праект указа прэзідэнта знаходзіцца на фінальнай стадыі 3

Указ прэзідэнта аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі з 5 да 10 дзён знаходзіцца на фінальнай стадыі разгляду. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі ў сябе ў фэйсбуку распавяло Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пра тое, што бязвізавы рэжым для замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», да канца года будзе падоўжаны з 5 да 10 дзён, у красавіку заявіў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной.

У МЗС кажуць, што пытанне знаходзіцца на фінальнай стадыі.

«Гэтая тэма вельмі актуальная. У цяперашні час на фінальнай стадыі знаходзіцца адпаведны праект Указа прэзідэнта аб працягу тэрміну знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі нашай краіны, якія прыбываюць праз памежны пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Мінск», - пракаментавала МЗС гэтае пытанне.

0
Истина в предпоследней инстанции / Адказаць
18.07.2018 / 13:23
Калі б гэты "бязвіз" пашырыць хаця б на шэраг аўтамабільных і чыгуначных прапускных пунктаў (Грыгораўшчына, Каменны Лог/Катлоўка, Беняконі, Брузгі, Брэст, Макраны, Новая Гута...), то тады стала б турыстаў заўважна больш. А так... ведаючы, як часта ў "Мінск-2" лятаюць, наплыву гасцей чакаць сэнсу няма.
0
Пацыфіст / Адказаць
19.07.2018 / 01:41
А праект Указа па Мемарыялу ў Курапатах на якой стадыі знаходзіцца, як і дошка да стагоддзя БНР?!
0
Ксения / Адказаць
24.07.2018 / 08:37
В Беларуси масса мест для отдыха, только вот за 10 дней в санатории на мой взгляд полноценно отдохнуть маловероятно. Я езжу минимум на 14 дней и то мне иногда малова-то. Последний мой санаторий бронировали на 14 дней через Vetliva в Минской области - Юность! Шикарное место. Там много россиян отдыхает
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру