Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы выявілі ў Юпітэра яшчэ 12 новых спадарожнікаў

Астраномы з Інстытута Карнэгі абвясцілі аб адкрыцці 12 новых спадарожнікаў газавага гіганта Юпітэра. 11 з выяўленых аб'ектаў навукоўцы аднеслі да «звычайных» знешніх месяцаў, а адзін — да «дзіўных». У Юпітэра ўжо адкрытых спадарожнікаў ужо каля 79, што больш чым у любой іншай планеты ў нашай Сонечнай сістэме.

Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам астранома Скота Шэпарда з факультэта зямнога магнетызму Інстытута Карнэгі ўпершыню выявіла новыя спадарожнікі Юпітэра вясной 2017 года, калі вяла назіранне за самымі аддаленымі ад цэнтра нашай сістэмы аб'ектамі. Навукоўцы спрабавалі адшукаць якія-небудзь сляды гіпатэтычнай вялікай планеты, якая можа знаходзіцца за арбітай Плутона. На яе наяўнасць паказвалі выяўленыя ў 2014 годзе ўскосныя прыкметы — у аб'ектаў, размешчаных на далёкіх рубяжах Сонечнай сістэмы астраномы адзначылі вельмі дзіўныя паводзіны, якія маглі тлумачыцца магутным гравітацыйным уздзеяннем на іх нейкім буйным целам. З таго часу даследчыкі з усяго свету спрабуюць знайсці гэтую меркаваную планету, называючы яе «Планетай X» або «Дзявятай планетай». Планету група Шэпарда не знайшла, але знайшла новыя спадарожнікі Юпітэра.

«Так здарылася, што насупраць той вобласці назірання, дзе мы шукалі вельмі аддаленыя ад цэнтра Сонечнай сістэмы аб'екты, апынуўся Юпітэр, таму ў нас з'явілася магчымасць паглядзець на яго наваколлі. Так мы і выявілі каля яго новыя спадарожнікі. Хаця першапачаткова задача ставілася зусім іншая. Мы хацелі знайсці якія-небудзь буйныя аб'екты на межах нашай сістэмы», — кажа Шэпард.

Навукоўцы адзначаюць, што ім удалося не толькі выявіць новыя спадарожнікі Юпітэра, але і разлічыць іх арбіты.

«Спатрэбілася некалькі назіранняў для таго, каб пацвердзіць, што гэтыя аб'екты сапраўды круцяцца вакол Юпітэра. Увесь працэс заняў каля года», — кажа Гарэт Уільямс з Цэнтра вывучэння малых планет, які з'яўляецца часткай Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.

Дзевяць з выяўленых спадарожнікаў былі часткай знешняй групы месяцаў, якая абарочваецца вакол Юпітэра па рэтраграднай арбіце, гэта значыць у адваротным кірунку адносна кручэння самой планеты. На здзяйсненне поўнага абароту вакол Юпітэра ў гэтых спадарожнікаў сыходзіць каля двух гадоў.

Два іншыя выяўленыя спадарожнікі планеты размешчаны да яе бліжэй, чым першая група. Яны круцяцца з планетай у адным і тым жа кірунку, прыкладна аднолькава аддаленыя ад яе і валодаюць практычна аднолькавым вуглом нахілу ў адносінах да Юпітэра. Навукоўцы мяркуюць, што абодва аб'екты з'яўляюцца фрагментамі некалі больш буйнога спадарожніка планеты, які ў нейкі момант гісторыі разваліўся на часткі. Кожнаму з гэтых двух спадарожнікаў патрабуецца крыху менш за год на здзяйсненне поўнага абароту вакол Юпітэра.

«Яшчэ адна знаходка была вельмі «дзіўнай», не падобнай ні на адзін вядомы спадарожнік Юпітэра. Сапраўдны дзівак. І мяркуючы па ўсім, гэта самы маленькі спадарожнік Юпітэра — яго дыяметр складае менш за 1 кіламетр», — каментуе Шэпард.

Незвычайны спадарожнік аддалены ад планеты больш за ўсе астатнія спадарожнікі, круціцца ў тым жа кірунку, што і планета, а таксама мае самы вялікі вугал нахілу ў адносінах да планеты, ў параўнанні з групай спадарожнікаў, якія абарочваюцца па арбіце ў тым жа кірунку, што і нябеснае цела. Здзяйсненне аднаго поўнага абароту вакол планеты ў гэтага спадарожніка займае прыкладна паўтара года. Іншай асаблівасцю яго арбіты з'яўляецца тое, што яна перасякаецца з арбітай групы знешніх спадарожнікаў, якія круцяцца па рэтраградных арбітах, што павышае рызыку яго сутыкнення з апошнімі.

«Тут вельмі нестабільная сітуацыя. Прамое сутыкненне хутка расколе і ператворыць аб'екты ў пыл», — дадае Шэпард.

Шэпард параўноўвае яго з машынай, якая едзе па сустрэчнай паласе. Навукоўцы мяркуюць, што гэта апошні пакінуты элемент спадарожніка значна большага памеру, які разбіўся на часткі ў выніку серыі сутыкненняў, што адбываліся падчас фарміравання Сонечнай сістэмы. Усё астатняе ператварылася ў пыл.

Паводле здагадак Шэпарада, першапачаткова было тры вялікіх спадарожніка дыяметрам каля 100 км кожны, але пасля яны ўсё разбіліся на мноства «аскепкаў». Веданне таго, як фармавалася арбіта спадарожніка, можа даць навукоўцам больш дакладнае ўяўленне аб ранніх гадах нашай Сонечнай сістэмы.

Незвычайны спадарожнік вырашылі назваць Валетудо, па імені багіні здароўя і гігіены з рымскай міфалогіі, прапраўнучкі Юпітэра.

Каманда Шэпарда лічыць, што гэта не апошняе адкрыццё:

«Мы думаем, што каля Юпітэра знаходзяцца 100 спадарожнікаў, дыяметрам больш за кіламетр, так што засталося яшчэ крыху».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць