18.07.2018 / 14:46

Зборная Харватыі ахвяруе дзецям 23 мільёны еўра прызавых за ЧС-2018 12

fifa.com

Галоўны трэнер зборнай Харватыі Златка Даліч напісаў адкрыты ліст, у якім паведаміў, што ўсе прызавыя за ЧС-2018, каля 23 мільёнаў еўра, каманда аддасць дзецям, а таксама раскрытыкаваў харвацкіх палітыкаў.

«Я пішу гэта з-за складанай сітуацыі ў Харватыі. Сёння Харватыя з'яўляецца самай беднай краінай у Еўрапейскім саюзе. Краінай кіруюць людзі, якія маюць дачыненне да арганізаванай злачыннасці. 

Мільёны людзей з'ехалі з Харватыі за апошнія 20 гадоў. Сёння нашы пенсіянеры не могуць задаволіць базавыя патрэбы, моладзь не можа дазволіць сабе навучанне, сістэма аховы здароўя бурыцца, а карумпаваная судовая сістэма абараняе вялікія капіталы.

Я прашу палітыкаў і прадстаўнікоў уладаў, якія давялі людзей да адчаю і галечы, трымацца далей ад зборнай Харватыі. Вам не рады ў нашай распранальні, мы не хочам фатаграфавацца і весці справы з вамі.

У краіне ёсць дзеці, якія ніколі не бачылі мора, хоць Харватыя мае больш за тысячу кіламетраў берагавой лініі. У нас ёсць дзеці, якім няма чаго ёсць, бо іх беспрацоўным бацькам няма чаго прыгатаваць на абед.

Уся каманда ахвяруе прызавыя ад ЧС-2018 у адмысловы фонд харвацкім дзецям. Гэты фонд прафінансуе летнія вакацыі дзяцей, якія ніколі не бачылі Адрыятычнага мора.

Харвацкія дзеці атрымаюць магчымасць правесці прынамсі сем дзён на харвацкім узбярэжжы. Гэта меншае, што мы можам зрабіць», — гаворыцца ў лісце.

13
Змагар / Адказаць
18.07.2018 / 14:58
ГЭТА ФЭЙК
0
Пацыфіст / Адказаць
18.07.2018 / 15:03
Сапраўдная каманда ПАТРЫЁТАЎ Харватыі! Аддаюць грошы дзецям, а нашы карупцыянеры крадуць у дзяцей і хаваюць у гаражах!!!
1
stakan / Адказаць
18.07.2018 / 15:05
Спытайцеся у ,,нашай Дашы,, а колькі яна дзяцей адвезла паглядзець на яе ,,прыморскія хаўсы,,....
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру