Мілан Кундэра, фота AFP

11 літаратараў, у тым ліку чатыры нобэлеўскія ляўрэаты, выступілі ў панядзелак у абарону чэскага пісьменьніка Мілана Кундэры, якога колькі тыдняў таму абвінавацілі ў тым, што ён быў паліцэйскім даносчыкам пры камуністычным рэжыме.

Пра гэта паведаміла агенцтва Франс-Прэс

«Гэта паклёпніцкая кампанія закліканая ачарніць рэпутацыю Мілана Кундэры», зазначаюць літаратары ў сумеснай заяве, распаўсюджанай францускім выдавецтвам Галімар.

«Абвінавачваньні Кундэры ў паклёпніцтве -- гэта ня больш чым спроба кінуць цень на аднаго з найбуйнейшых псіьменьнікаў сьвету», адзначаюць пісьменьнікі.

Сярод тых, хто падпісаў заяву нобэлеўскія ляўрэаты Габрыэль Гарсія Маркес (Калюмбія), Архан Памук (Турцыя), Надзін Гордзімэр (ПАР), Джон Кутзээ (ПАР - Аўстралія),

а таксама Карляс Фуэнтэс (Мэксыка), Салман Рушдзі (Брытанія), Філіп Рот (ЗША), Жан Даніэль (Францыя), Хуан Гайцісола, Хорхе Сэмпран (абодва Гішпанія), П’ер Мэртан (Бэльгія).

***

Нагадаем, што супрацоўнік чэскага Інстытуту па вывучэньні таталітарных рэжымаў знайшоў дакумэнт, у якім паведамляецца, што 14 сакавіка 1950 году Кундэра даказаў паліцыі на сваю знаёмую студэнтку, якая прызначыла сустрэчу падпольшчыку, засланаму ў краіну чэскім урадам у выгнаньні. Кур’ера падпольля звалі Міраслаў Дворжачак. Праз данос Кундэры 22‑гадовага Дворжачка арыштавалі, асудзілі на 22 гады турмы і адправілі на ўранавыя руднікі.

Глядзі таксама:
Натальля Геваркян. Стрэл з магілы.
Кундэра пачынаў жыцьцё як даносчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?