18.07.2018 / 15:50

«Ліверпуль» узгадніў трансфер брамніка зборнай Бразіліі. Сума — абсалютны рэкорд для галкіпераў 4

Брамнік «Ромы» і зборнай Бразіліі Алісан працягне кар'еру ў «Ліверпулі». Клубы ўзгаднілі суму трансферу 25-гадовага футбаліста — яна складзе рэкордныя для галкіпераў € 75 млн, паведамляе ВВС.

Раней самым дарагім трансферам галкіпера быў пераход Джанлуіджы Буфона з «Пармы» у «Ювентус» у 2001 годзе за € 52 млн. Англійскі рэкорд належыць бразільскаму галкіперу «Манчэстэр Сіці» Эдерсану, у чэрвені 2017 года, што перайшло з лісабонскай «Бенфікі» за € 40 млн.

«Ліверпулю» засталося ўзгадніць з Алісанам умовы асабістага кантракту. У варотах каманды ён заменіць немца Лорыса Карыуса, які дапусціў дзве выніковыя памылкі ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдскага «Рэала» (1:3).

0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
18.07.2018 / 16:34
Блисьцяшчэ! Патрациць 75млн. на варатара, каторы себя никак не праявил на ЧМ. Да за такия дзеньжышчы можна была бы Минскае Дзинама у чэмпионы КХЛ прадвинуць или новенькую свинаферму пастроиць
2
r_r / Адказаць
18.07.2018 / 17:48
Дайце яшчэ адзiн шанс Карыусу ))
0
Fratelli Bianconeri / Адказаць
18.07.2018 / 23:11
Застабилий Чаркашкваркович, гэты брамнік быў лепшым у сезоне 17/18 па адзнакам whoscored.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру