18.07.2018 / 19:33

Як у калгасных хатах у Горацкім раёне ратуюцца ад дажджу ВІДЭА 6

«У нас так пасля кожнага дажджу», — паведаміла Хрысціна Кузьмянкова, якая жыве ў Красуліне Горацкага раёна ў доме па адрасе вуліца Савецкая, 24б. Менавіта там знята гэта відэа.

Людзі падстаўляюць тазікі, каб справіцца з кроплямі, якія б'юць са столі па падлозе.

«Куды сыходзяць штомесячныя плацяжы за капрамонт?» — слушна абураецца жыхарка. — Плацім за жыллё і за капітальны рамонт кожны месяц. Хата ўжо старая, некалькі разоў звярталася з просьбай яго прывесці да парадку, бо гэта жыллё — калгаснае. Але ў адказ нас толькі абяцаннямі кормяць».

14
е / Адказаць
18.07.2018 / 20:10
Пабудуйце сабе жыллё i не трэба будзе нiкому скардзiцца
1
я / Адказаць
18.07.2018 / 21:16
А самі страху не спрабавалі падрамантаваць? 
1
мясцовы2 / Адказаць
18.07.2018 / 22:21
а не плаціць за капрамонт/камуналку, а на захаваныя грошы зрабіць рамонт даху спрабавалі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру