18.07.2018 / 21:21

У Полацку адрамантавалі пешаходны мост каля Сафійскага сабора 1

У Полацку ўжо можна прайсціся па абноўленым пешаходным мосце цераз Палату.

Падвесны мост праз раку Палату каля Сафійскага сабора закрылі на рамонт яшчэ 13 чэрвеня. Там утварыліся дзіркі шырынёй метр і больш. Уваход на мост заварвалі некалькі разоў, аднак гэта не спыняла гараджан. Агароджы зрывалі або пералазілі праз іх. 12 ліпеня мост пачалі рамантаваць. Як і абяцалі ў полацкім ЖКГ, за тыдзень працоўныя далі рады з рамонтам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Веравойша / Адказаць
18.07.2018 / 21:51
А яшчэ там бы пасаваў пешаходны мост праз Дзвіну з Сафійкі да парка на іншам беразе (які раней быў выспай)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру