У Беларусі інфляцыя ставіць рэкорды — у чэрвені цэны на тавары і паслугі выраслі на 4,1% у гадавым выражэнні. Такога нізкага росту цэн на тавары і платныя паслугі ў нашай краіне яшчэ не было. Аднак нават на фоне гэтых аптымістычных паказчыкаў у нашай краіне ўзровень інфляцыі істотна вышэйшы, чым у большасці краін-суседзяў, паведамляе Tut.by.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

У Расіі ў чэрвені гадавая інфляцыя склала 2,3% пасля 2,4% у маі. Так, у мінулым месяцы ў Расіі харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,4%, а паслугі — на 0,7%.

Ва Украіне гадавая інфляцыя запаволілася ў чэрвені да 9,9% у гадавым выражэнні з 11,7% у маі. У мінулым месяцы цэны сталі расці не так хутка, як раней, у асноўным дзякуючы сезоннаму запаволенню росту коштаў на прадукты харчавання. У параўнанні з маем прадукты харчавання патаннелі ў чэрвені на 0,5%.

Украіна — адзіная з краін-суседзяў, якая апярэджвае Беларусь па ўзроўні інфляцыі.

Спажывецкія цэны ў еўразоне, як і ў краінах ЕС, павялічыліся ў мінулым месяцы на 2% у гадавым супастаўленні.

У Літве гадавая інфляцыя ў чэрвені склала 2,6%, у Латвіі — 2,7%, у Польшчы — 1,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0