Перш чым скарачаць дэкрэтны адпачынак, неабходна стварыць для гэтага неабходныя ўмовы. Пра гэта намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна заявіла ў праграме «Гутарка ў прэзідэнта» тэлеканала «Беларусь 1», адказваючы на пытанне журналіста, ці трэба скарачаць адпачынак па доглядзе дзіцяці, піша Tut.by.

— Даецца тры гады — гэта дадзеная магчымасць. Як гэтыя сродкі, якія на тры гады выплачваюцца, будуць акумуляваныя на больш кароткі перыяд ці не? Калі мы гаворым пра больш кароткі адпачынак, значыць, мы павінны прапанаваць разгалінаваную, зручную сетку ясельных груп, павінны развіваць прыватныя дзіцячыя сады. Гэта перспектыва, — адзначыла Шчоткіна і дадала: «Хай застанецца гэты адпачынак».

Шчоткіна таксама перакананая, што адпачынак па доглядзе за дзіцем для бацькоў не павінен быць абавязацельствам.

«Для ўсіх людзей павінны быць магчымасці і выбар, бо сітуацыі ў сем'ях могуць быць розныя. Мама не працуе, а бацька на высокааплатнай пасадзе — яму патрэбны гэты абавязковы адпачынак? Ён аплачваецца ці не? Калі аплачваецца, ніхто не адмовіцца, а калі не? Тады пытанне», - адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0