kremlin.ru

kremlin.ru

Дзярждэпартамэнт разглядае тры прапановы па выніках сустрэчы кіраўніка ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яны датычацца кантактаў бізнэсменаў, палітолагаў і вайскоўцаў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Хізэр Ноерт на брыфінгу, стэнаграма якога апублікавана на сайце Дзярждэпа.

Яна распавяла, што першая прапанова заключаецца ў стварэнні рабочай групы высокага ўзроўню, у якую павінны ўвайсці бізнэсмены з абедзвюх краін. Другім пунктам будзе з'яўленне экспертнай рады з палітолагаў, дзейных і былых дыпламатаў і экс-вайскоўцаў.

Акрамя таго, прапануецца праводзіць сустрэчы Рады нацыянальнай бяспекі ЗША і Рады бяспекі Расіі. Ноерт адзначыла, што ўсе гэтыя прапановы досыць «сціплыя», аднак назвала іх добрым пачаткам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?