19.07.2018 / 09:54

Брэсцкае «Дынама» выганяе з клуба Паўла Савіцкага і Арцёма Мілеўскага — таго самога, што некалі прамяняў зборную Беларусі на Украіну 11

Прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова пацвердзіла інфармацыю аб расставанні клуба з футбалістамі Арцёмам Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам. Таксама яна паведаміла, што Павел Савіцкі таксама хутка пакіне Брэст.

Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску, але ў свой час прамяняў зборную Беларусі на зборную Украіны.

«Савіцкі пераведзены на індывідуальны рэжым трэніровак і ў заяўку не трапляе. Улічваючы трансферны кошт гэтага гульца, прынята рашэнне аб яго продажы.

Прычыны, па якіх «Дынама-Брэст» растаецца з гэтымі гульцамі, клуб не выдае. Растаемся паважліва і спадзяемся, што гэтыя футбалісты пры сваёй кваліфікацыі знойдуць годныя варыянты працягу працы», — адзначыла Хіжынкова.

5
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
19.07.2018 / 10:06
Марадону ж прыабрэли. Ципер усе астальныя не нужны. Марадона сам у адзиночку выиграет чэмпианат.

Кроме таго на зарплату Марадоне пайдут грошы ад прадажы самых дарагих игракоу клуба
14
Алесь / Адказаць
19.07.2018 / 10:06
Мілеўскі - *******.... Памятаю яго інтэрвью ў Прэсболе.... Калі гуляючы за Дынама Кіеў ён зьмяніў футбольнае грамадзянства...  Я Тады быў абураны, як так можна..... 
5
Хутар / Адказаць
19.07.2018 / 11:09
І вот камусьці ж трэба менавіта зараз выбіць берасцейскіх дынамаўцаў з сядла. Дурное, шкоднае рашэнне. Ўспамінаецца леташняе звальненне Кубарава...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру