Трагедыя здарылася ў вёсцы Красніца. 17-гадовы юнак пайшоў мыцца ў лазню і доўга не вяртаўся. Бацька занепакоіўся, пайшоў праверыць сына і знайшоў яго мёртвым.
Агляд месца здарэння і цела загінулага паказаў, што юнак падаграваў ваду кіпяцільнікам. На награвальным элеменце выяўлены разрыў спіралі, а на целе хлопчыка сляды тэрмічнага апёку, якія адбываюцца пасля пашкоджання токам.
Праводзіцца праверка.