Абвінавачаныя ў Тайландзе ў прадастаўленні паслуг сэксуальнага характару Беларусі Анастасія Вашукевіч (Наста Рыбка) і Аляксандр Кірылаў (Алекс Леслі) не прызналі сваю віну.

Яшчэ шэсць фігурантаў справы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Расіі і Беларусі, таксама не прызналі сябе вінаватымі. Рыбка і Леслі заявілі, што будуць абараняць сябе ў судзе. Пасяджэнне праходзіла ў судзе ў горадзе Патая, наступнае пасяджэнне прызначана на 20 жніўня.

Рыбка і Леслі былі затрыманыя ў Тайландзе ў канцы лютага па падазрэнні ў правядзенні незаконнага сэкс-трэнінгу. Тады ж яны папрасілі палітычны прытулак у ЗША.

У сярэдзіне красавіка іх апраўдалі па гэтай справе, аднак затым прад'явілі новыя абвінавачванні ў прадастаўленні сэкс-паслуг у складзе групы. Тады фігуранты справы не прызналі сваю віну. У канцы чэрвеня паліцыя Патаі завяршыла следства па справе Рыбкі і Леслі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0