19.07.2018 / 11:05

А вы ведалі, што мы жывём у Мейгалейскі перыяд? 13

IUGS

У гісторыі Зямлі з'явіўся новы раздзел — і ўсе мы ў ім жывём. Навукоўцы афіцыйна класіфікавалі апошнія 4200 гадоў як асобны геалагічны перыяд у гісторыі нашай планеты.

Яго назвалі Мейгалейскі перыяд, пачатак якому паклала глабальная засуха, што прывяла да гібелі адразу некалькіх буйных цывілізацый у розных частках планеты. Міжнародная стратыграфічная шкала — знакамітая дыяграма, якая адлюстроўвае геалагічную храналогію нашай планеты (такая напэўна вісела ў вас у школьным кабінеце біялогіі), — зараз будзе прыведзена ў адпаведнасць з новай класіфікацыяй.

Аднак трэба адзначыць, што ў навуковай супольнасці ёсць некаторыя рознагалоссі наконт новаўвядзення. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ідэя Мейгалейскага перыяду, упершыню прапанаваная ў адной з навуковых прац сем гадоў таму, не атрымала дастатковага абмеркавання.

Геолагі падзяляюць гісторыю існавання Зямлі — каля 4,6 мільярдаў гадоў — на часавыя адрэзкі. Кожны адрэзак пачынаецца з якой-небудзь буйной падзеі планетарнага маштабу — падзелу кантынентаў, істотных кліматычных зрухаў ці нават з'яўлення новага тыпу жывёл або раслін.

Мы жывем у эпоху галацэну, распачатую 11,7 тысячы гадоў таму — пасля таго як істотнае пацяпленне клімату прывяло да заканчэння апошняга ледавіковага перыяду. Але сам галацэн цяпер таксама падзелены на некалькі геалагічных перыядаў Міжнароднай камісіяй па стратыграфіі (ICS).

Менавіта гэты орган з'яўляецца афіцыйным хранографам геалагічнага часу, і менавіта яго эксперты прапанавалі вылучыць раннюю, сярэднюю і познюю фазу галацэну.

Кожнай фазе папярэднічала істотнае змяненне клімату.

Апошняя з іх — Мейгалейскі перыяд — пачалася 4200 гадоў таму з вялікай засухі, катастрафічныя наступствы якой адчуваліся на працягу двух стагоддзяў і нанеслі непапраўную шкоду цывілізацыям Егіпта, Грэцыі, Сірыі, Палесціны, Месапатаміі, даліны Інда і даліны Янцзы.

Хутчэй за ўсё, засуху справакавала змена акіянічных і атмасферных плыняў.

Каб атрымаць асобны радок у афіцыйнай класіфікацыі, геалагічны перыяд павінен адлюстроўваць якую-небудзь падзею, якое мела наступствы глабальнага маштабу і якая прывяла да ўтварэння новага пласта горнай пароды.

Адна з самых відавочных межаў пралягла на ўзроўні 66 млн гадоў таму, калі крэйдавы перыяд змяніўся Трацічным (у сучаснай шкале ён уключае ў сябе некалькі перыядаў): ападкавыя пароды падзеленыя пластом з высокім утрыманнем ірыдыя. Яго разнеслі аскепкі астэроіда, што знішчыў дыназаўраў.

Мейгалейскі перыяд адрознівае прысутнасць больш спецыфічных хімічных злучэнняў, якія з найбольшай відавочнасцю можна назіраць на прыкладзе сталагмітавых адкладаў у пячорах штата Мейгалея на паўночным усходзе Індыі

4
pb82 / Адказаць
19.07.2018 / 11:20
Мегагейскі жэ
0
Anti social social club. / Адказаць
19.07.2018 / 12:02
Может навукоўцы и застряли в Мейгалейском периоде , а мы давно ушли в Могилевский, а точнее в шкловский период.
0
Плоский телевизор / Адказаць
19.07.2018 / 12:34
Мы живем в эпоху тотального кретинизма ))
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру