Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі патлумачыў сваю фразу «Fuck russians», сказаную падчас размовы з байцом UFC Дональдам Серонэ.
«Мае словы часта вырываюць з кантэксту. Па факце, я — беларус. Я родам з СССР — я не расіянін. Калі нехта хваравіта ўспрымае мае словы, я не буду за кожным хадзіць і спрабаваць пераканаць. Маю фразу вырвалі з кантэксту. Мы размаўлялі з «каўбоем» (Дональд Серонэ — баец UFC), і ён на мяне «Russian-russian». Я яму кажу: «Я не расіянін. Гэта тое ж самае, што я буду цябе англічанінам называць».
Падазраю, што падчас бою з Абдурахімавым палова залы будзе заўзець за майго суперніка. Другая палова — наогул ні за каго. Ажыятаж, Расія… Я ўвогуле планую правакацыю — выйсці на бой пад амерыканскім сцягам. Я люблю правакаваць. Тыя, хто мяне ненавідзіць, зненавідзяць яшчэ больш. Але я ж нічога не памяняю. А чаму б не даць падставу пасмяяцца і за вочы паабмяркоўваць?» — сказаў Арлоўскі.