Пры падлiку выручкi сельскага Дома культуры Кармянскага раёна падазрэнне выклiкала купюра вартасцю ў адну тысячу рублёў, пасля чаго пачалiся аператыўна‑вышуковыя мерапрыемствы мясцовай мiлiцыi.

Выявiлася, што купюру на прынтары вырабiў 20‑гадовы хлопец, якi вырашыў праверыць якасць друку. З той мэтай, каб у далейшым пачаць штампаваць iх, калi ўсё сыдзе, як гаворыцца, з рук. Гэта ж, маўляў, не «пяцiдзесяцiрублёўкi» цi «сотнi», да якiх пiльнасць праяўляюць.

Зламыснiк перадаў тую купюру свайму маладзейшаму сябру i той, ведаючы аб падробцы, пашыбаваў у клуб. Танцы ў яго закончылiся паспяхова, а вось зараз хлопцы «ў тэмпе лявонiхi» круцяць мазгамi, каб пазбегнуць пакарання за свае неабдуманыя дзеяннi.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0