На чыгуначным вакзале Мінска да 25 жніўня будзе гучаць класічная сімфанічная музыка. Гэта музычны падарунак для мінчукоў і гасцей сталіцы ад фестывалю «Класіка каля Ратушы з velcom», інфармуе БелТА.

Дзевяць міжнародных цягнікоў прыбудуць пад акампанемент 25-секундных урыўкаў, тэматычна звязаных з іх маршрутам. Цягнік Берлін — Масква прыбудзе пад уверцюру да оперы «Тангейзер» Вагнера, цягнікі з Украіны (Трускавец — Магілёў і Адэса — Мінск) — пад мазурку з оперы «Тарас Бульба» Рэйнгальда Гліэра. Расійскія цягнікі (Масква — Брэст, Новасібірск — Мінск, Архангельск — Мінск) будзе сустракаць музыка з балета «Шчаўкунок» Чайкоўскага, цягнікі Вільня — Мінск прыбудуць пад мелодыю з сімфанічнай паэмы «Мора» літоўскага кампазітара Чурлёніса. А цягнік Варна — Мінск будзе прыбываць пад урывак рапсодыі «Вардар» балгарскага кампазітара Панча Уладзігерава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0