17 ліпеня каля двух гадзін ночы паблізу вёскі Белюнцы Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць) памежнікі заўважылі свежыя сляды аўтамабільных шын. Машына рухалася ў бок літоўскай мяжы.

Неўзабаве знайшлі аўтамабіль УАЗ. Заўважыўшы набліжэнне памежнікаў, кіроўца падазронай машыны пачаў рух і паспрабаваў уцячы.

Памежнікі намякалі, што нядрэнна было б спыніцца, аднак УАЗ працягваў уцякаць.

У выніку пачалася страляніна па аўтамабілі. Але нават з прастрэленымі коламі машына працягвала рух.

Праўда, яе ўсё ж спынілі. Затрымалі дваіх беларусаў, а ў іх машыне знайшлі 55 тысяч пачкаў цыгарэт, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

Цяпер кантрабандыстам пагражаюць буйныя штрафы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?