19.07.2018 / 14:21

АМАП разагнаў пікет ля рэстарацыі Зайдэса «Гранд Кушавель» 18

Супрацоўнікі мінскага АМАПа затрымалі Вольгу Нікалайчык і Леаніда Кулакова, а таксама яшчэ аднаго актывіста, якія прыйшлі на пікет ля рэстарана «Гранд Кушавель», што належыць саўладальніку забаўляльнага комлексу «Паедзем, паядзім» ля Курапатаў, піша Радыё Свабода.

Акцыя доўждылася некалькі хвілінаў. Актывістаў папярэдзілі, што іх акцыя несанкцыянаваная, а потым забралі ў мікрааўтобус. Актывісты не змаглі раздаць свае ўлёткі з асуджэньнем дзейнасьці бізнэсоўца Леаніда Зайдэса, які ня хоча згортваць рэстарацыю ля Курапатаў.

Адзін з ініцыятараў пратэсту ў Курапатах Павал Севярынец заявіў 18 ліпеня аб байкоту менскіх рэстарацыяў Зайдэса пасьля зрыву перамоваў. Акрамя акцыяў пратэсту, будуць накіраваныя лісты да асноўных пастаўшчыкоў харчоў і напояў з прапановай спыніць падтрымку «бізнэсу на касьцях». Калі гэтыя звароты праігнаруюць, распачнецца кампанія закліку да байкоту праз сацыяльныя сеткі.

6
гыгыгы. / Адказаць
19.07.2018 / 14:27
Слухайце, а можна на списак усе кабаки гэнага буржуя, каб я и мае сябры там выпадкова грошы не аставили?
5
?? / Адказаць
19.07.2018 / 14:29
А што за назва? Кушавэль- па-габрэйску, Куршавэль?
4
Генадзь / Адказаць
19.07.2018 / 14:34
А хто там іх пастаўшчыкі, каго там трэба байкатаваць?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру