Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс сёння ў Рызе па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем паведаміў журналістам аб падрыхтоўцы візіту Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

Па словах дыпламата, адной з тэмаў перамоваў стала падрыхтоўка ўзаемных візітаў на найвышэйшым узроўні. Ён нагадаў, што ў лютым Беларусь наведаў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс, які перадаў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне наведаць з візітам Латвію.

«Візіт рыхтуецца доўгі час. Ён павінен быць вельмі насычаным. У нас ёсць камісіі, якія над гэтым працуюць», — сказаў Эдгарс Рынкевічс.