19.07.2018 / 15:29

Генпракуратура пра «Паедзем, паядзім»: Гучны адпачынак забаронены з усходняга боку 26

relax.by

Генеральная пракуратура адказала на запыт блогера Антона Матолькі наконт законнасці пабудовы і дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим» побач з мэмарыялам на месцы расстрэлаў у Курапатах, піша Радыё Свабода.

Сярод іншага ў адказе паведамляецца, што новы праект зонаў аховы ўрочышча зацьверджаны пастановай Міністэрства культуры 1 сьнежня 2014 году. Адпаведна зь ім, шырыня ахоўнай зоны з паўночнага захаду мэмарыялу зьменшаная са 120 да 50 мэтраў, у зьвязку з чым «аб’ект прыдарожнага сэрвісу» разьмешчаны па-за яе мяжамі. Праектнае рашэньне, сьцьвярджае Генпракуратура, абгрунтавана вынікамі аналізу ляндшафту і разьвіцьця тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Гепракуратура таксама інфармуе, што праектам дэталёвага плянаваньня зямельны надзел, на якім разьмешчаны комплекс аб’ектаў «Белрэстінвэст», мае «абцяжарваньні» ў выкарыстаньні.

З усходняга боку рэстарацыі [дзе знаходзіцца адкрытая тэраса са столікамі і сцэнай, батуты] выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў» і арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Абмежаваньне тлумачыцца неабходнасьцю выключыць парушэньні «сакральнага характару» да гісторыка-культурнай каштоўнасьці, якая «прымыкае» з усходняга боку.

4
Люстэрка / Адказаць
19.07.2018 / 15:40
/З усходняга боку рэстарацыі [дзе знаходзіцца адкрытая тэраса са столікамі і сцэнай, батуты] выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў» і арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры./ Сцэна для чаго пастаўлена? Яўна ж для гучных мерапрыемстваў. На батутах скакаць можна, калі не гучна, калі моўчкі? У прамым сэнсе скакаць на костках!
1
cebur112 / Адказаць
19.07.2018 / 16:07
Так : на могилах с усходнего боку - нельзя.... Прокуратура наша,законники......
1
але ж / Адказаць
19.07.2018 / 16:33
з якіх гэта пор наяўнасць сцэны выключае гучныя мерапрыемствы?
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру