19.07.2018 / 16:24

Пуцін пра ўваход Украіны і Грузіі ў НАТА: Будзем рэагаваць сувымерна 40

На сустрэчы з пасламі і пастаяннымі прадстаўнікамі Расіі, Пуцін закрануў тэму далучэння Грузіі і Украіны да НАТА. Паводле слоў прэзідэнта Расіі, тым, хто імкнецца зрабіць гэта, «варта падумаць пра наступствы такой безадказнай палітыкі».

«На падобныя агрэсіўныя крокі, якія ўяўляюць прамую пагрозу Расіі, будзем рэагаваць суразмерна», — патлумачыў Пуцін.

Тэму ўступлення Украіны і Грузіі ў Паўночнаатлантычны альянс расійскі прэзідэнт закранаў і ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News падчас свайго візіту ў Хельсінкі. Тады кіраўнік расійскай дзяржавы назваў перамяшчэнне інфраструктуры НАТА да расійскай мяжы пагрозай для бяспекі краіны. «Рэакцыя будзе вельмі негатыўнай», — паабяцаў Пуцін.

6
цікава / Адказаць
19.07.2018 / 16:45
А якая табе, пуцін, справа да Ўкраіны і Грузіі? Мала там людзей забіў і тэрыторыі захапіў? Яшчэ хочаш? Няўжо табе мала сваёй зямлі і сваіх 80% крымнашыстаў? 
5
Zvonimir 4ervenko / Адказаць
19.07.2018 / 17:18
Вовочка, да не переживай ты так! Россия тоже скоро вступит в НАТО. По частям.
56
шлёма / Адказаць
19.07.2018 / 17:22
Реакция будет крайне негативная... Вот здесь уже прямая угроза третьей мировой. Эти государства не примут в НАТО, только тогда, когда Россия откровенно заявит про удар по США.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру