19.07.2018 / 16:48

Робатаў-тараканаў рыхтуюць для агляду рухавікоў самалётаў 3

Кампанія Rolls-Royce прадэманстравала сваю новую распрацоўку — прататыпаў маленькіх робатаў-тараканаў, якіх можна будзе выкарыстоўваць для агляду ўнутры авіяцыйных рухавікоў, каб выявіць і ліквідаваць няспраўнасці, паведамляе CNBC.

Фота: CNBC.

Па словах прадстаўніка Rolls-Royce Джэймса Кэла (James Kell), мініяцюрная тэхналогія дапаможа павысіць якасць тэхнічнага абслугоўвання самалётаў, паскорыўшы працягласць агляду і ўстараніўшы неабходнасць зняцця і разборкі рухавіка для правядзення праверкі яго стану.

Малюсенькія робаты дапамогуць інжынерам зэканоміць час пры аглядзе. «Калі б мы гэта рабілі звычайным спосабам, гэта заняло б у нас пяць гадзiн; з маленькімі робатамі гэта можа заняць пяць хвілін», — дадаў ён.

Таксама спецыялісты Rolls-Royce працуюць над стварэннем робатаў-змей, якія будуць дастаткова гнуткімі для перамяшчэння па рухавіку ў якасці эндаскопа. Яны будуць пранікаць праз камеру згарання, выяўляць пашкоджанні і выдаляць рэшткі смецця.

0
nnn / Адказаць
19.07.2018 / 17:09
мо прусакi 'уcёж такi
0
stakan / Адказаць
19.07.2018 / 18:49
,, ...каб выявіць і ліквідаваць,, Калі пападаюць мелкія каменьчыкі у лапаткі турбін рухавікоў застаюцца сколы і шчарбіны,то як тар-прусар яе адрамантуе,га?
0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
20.07.2018 / 19:07
Толька-толька прастых тараканау вывяли, так ани робатау-тараканау изабрэли. И ци бярэ их абычны дуст? Усё на этам западзе ишчут для нас новых праблем
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру