У крыві загінулага на вуліцы Даўгабродскай кіроўцы было 1,3 праміле алкаголю, паведамляе УСК па Мінску.

Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня. Інспектары ехалі па праспекце Машэрава і ўбачылі, што Opel Omega праехаў рэгуляваны пешаходны пераход на чырвоны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ развярнуліся і паехалі за парушальнікам. Кіроўца спрабаваў схавацца, але ў раёне дома № 1 на вуліцы Даўгабродскай ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль увайшоў у некіраваны занос і наехаў на асвятляльную мачту.

Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Трох пасажырак аўто (1997, 2000 і 2001 гадоў нараджэння) даставілі ў бальніцу. Яшчэ адзін пасажыр, 22-гадовы мужчына, па медыцынскую дапамогу не звяртаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0