18 ліпеня ў Магілёве на вуліцы Вялікай Чавускай малады мужчына на аўтамабілі, які ехаў з дзіцем, не выконваў хуткасны рэжым і збіў сабаку. Жывёла дыхала, але не рухалася.

Фото: Julien Moore, «Могилев Real»

На просьбу відавочцаў адвезці параненага сабаку да лекара, мужчына сказаў: «У мяне няма часу. Я магу адвезці яго ў найбліжэйшую канаву, але не ў ветлячэбніцу».

Але кіроўца нікуды не спяшаўся, бо ён выклікаў на месца здарэння сваіх бацькоў, якія сталі лаяцца з прысутнымі.

У выніку сабаку дапамаглі, але не сам віноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?