19.07.2018 / 18:30

Charlie Hebdo параўнаў зборную Францыі з малпамі? Не, гэта фэйк ФОТА 11

Раней у сеціве распаўсюджвалася навіна, што французскі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo прысвяціў свежы нумар перамозе зборнай Францыі на чэмпіянаце свету па футболе. Выданне вынесла на вокладку карыкатуру з гульцамі нацыянальнай каманды, намаляваўшы іх з галавой прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

На другой карыкатуры зборную нібыта намалявалі ў выглядзе малпаў, якія блытаюць кубак свету з бананам. На ёй жывёлы ў сіняй форме атрымліваюць галоўную ўзнагароду чэмпіянату свету. «Банан!» — крычыць адна з іх. «Гэта апельсін!» — лічыць іншая.

Але высветлілася, што карцінка з малпамі — фэйк. Пра гэта паведаміў журналіст Мішэль Роўз у сваім твітары. А вось карцінка з Макронам — сапраўдная.

44
гыгыгы. / Адказаць
19.07.2018 / 18:39
паскудства гэта а не часопис, вось и усе.
пашуткаваць и накласцци у раяль кучу ...... гэта розныя рэчы.
38
Пятрусь / Адказаць
19.07.2018 / 18:41
Расісты!
11
вася чэсных / Адказаць
19.07.2018 / 19:04
Садитесь в кружок, я вам расскажу. "Hebdo" жестко-сатирично обратил внимание на то, что в сборной Франции аутентичных французов совсем немного, в отличии от той же сборной Хорватии, состоящее из представителей хорватского народа, а не из натурализированных африканцев. Во Франции у данного журнала те же задачи и полномочия, что и у Жириновского в РФ. Журнал "кричит": победа сброной Франции?! А где же среди победителей французы?(кроме президента)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру