Паклонны крыж, які паставілі побач са Свята-Пакроўскім храмам у Баранавічах, асвяціў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан 17 ліпеня, піша Intex-Press.
Усталяваннем памятнага знака баранавіцкая царква адзначыла 100-годдзе скону Мікалая II і яго сям'і.
— Наш горад вядомы ва ўсім свеце дзякуючы таму, што ў ім знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, куды некалькі разоў прыязджаў Мікалай II, але ніякіх помнікаў у Баранавічах з гэтай нагоды пакуль не было, — распавёў протадыякан Андрэй Гарбуноў, клірык прыхода Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
0
0
0
0
0
0