Сёння на абноўленым стадыёне «Дынама» адбыўся матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж мінскім «Дынама» і ірландскім Дэры Сіці. Гэта першы матч, які правялі мінчукі на стадыёне з моманту пачатку рэканструкцыі ў 2012 годзе.
Нагадаем, у першым матчы ў гасцях мінчукі перамаглі з лікам 2:0, што рабіла іх фаварытамі па выніках двухматчавага супрацьстаяння.
Футбалісты мінскага «Дынама» на абноўленай дынамаўскай арэне прапусцілі гол ужо на 7-й хвіліне пасля ўдару Алістара Роя.
У сярэдзіне першага тайма Аляксандр Сачыўка аднавіў раўнавагу ў ліку. Пасля перапынку гаспадары валодалі ініцыятывай, але на 75-й хвіліне празявалі контратаку, і Ронан Хэйл забіў пераможны мяч - 2:1 на карысць гасцей.
Такім чынам па выніку двух гульняў мінчукі выйшлі ў другі раўнд. Наступным супернікам «Дынама» будзе пераможца пары «Дынама» (Тбілісі, Грузія) — «Дунайская Стрэда» (Славакія).