19.07.2018 / 20:55

Залева затапіла вуліцы Віцебска ФОТЫ

Залева падтапіла вуліцы і гандлёвыя аб'екты ў Віцебску.

Лівень з навальніцамі абрынуўся на горад у другой палове дня. У абласным цэнтры падтапіла Полацкі і Смаленскі рынкі, гандлёвы цэнтр «Карона», некаторыя вуліцы.

Да ратавальнікаў звярнуліся некалькі грамадзян для адпампоўкі вады з прыватнага падворка, пад'езда жылога дома і з часткі вуліцы Жасткова.

Смаленскі рынак. Фота: «Типичный Витебск».

ГЦ «Карона». Фота: «Типичный Витебск».

Вуліца Жасткова. Фота: «Типичный Витебск».

Раён ДБК. Фота: «Типичный Витебск».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру