Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў і Мая Навумава знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна. Пра гэта Свабодзе паведаміў Павал Севярынец.

Паводле Севярынца, у ізалятары пацьвярджаюць знаходжаньне там абаронцаў Курапатаў, але ня кажуць, на колькі сутак хто зь іх асуджаны.

Актывістаў затрымалі сёньня а 14 гадзіне каля рэстарацыі «Гранд Кушавель», якую яны зьбіраліся пікетаваць у межах кампаніі байкоту рэстарацый бізнэсоўца Леаніда Зайдэса. Зайдэс — асноўны ўласьнік рэстарацыі «Паедзем, паядзім» каля Курапатаў, закрыцьця якой актывісты дамагаюцца другі месяц.

«Пасьпелі толькі раздаць 3 буклеты пра Курапаты. Пікету як такога і не было», — сказаў сьведка затрыманьня Ільля Дабратвор.

Вядома, што затрыманых актывістаў сьпярша павезьлі ў Цэнтральны РУУС, дзе пасьля гэтага над імі адбыўся суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?