19.07.2018 / 23:09

У Брэсце стварылі мультфільм для бязвізавых турыстаў з Дыега Марадонай ВІДЭА 2

У Брэсце стварылі інфармацыйна-пазнавальны мультфільм для бязвізавых турыстаў. Пра гэта паведамілі сёння на брыфінгу ва ўпраўленні спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, перадае БелТА.

«Бязвіз набраў добры кірунак. Але мы сутыкнуліся з тым, што не ўсе замежнікі разумеюць, як да нас прыехаць без візы, таму хочам максімальна эфектыўна данесці інфармацыю для жыхароў Брэсцкай вобласці і патэнцыйных турыстаў. Дзейнічае сайт bezvizbrest.by. У будучыні ён будзе працаваць на васьмі мовах [цяпер дзейнічае толькі руская версія — Рэд.]. Таксама створаны ролік ў выглядзе мультыплікацыйнага фільма, які паказвае, што трэба зрабіць крок за крокам, каб прыехаць у Брэст без візы», — расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Мікалай Глушэня.

Ролік перакладзены на рускую, польскую і англійскую мовы.

1
ласла / Адказаць
19.07.2018 / 23:16
ай, абы што....
0
Ленин / Адказаць
20.07.2018 / 09:46
Страна манкуртов. А может просто дебилов?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру