Як паведаміў намесьнік дырэктара па перавозках філіялу «Трамвайный парк» КУП «Мінсктранс» Анатоль Лапо, на ўчастку праспэкт Незалежнасьці / праспэкт Машэрава і да дыспэтчарскай станцыі «Зялёны Луг»
трамваі будуць курсаваць з 4.45 да 10.00 і з 15.20 да 1.00.Астатні час па‑ранейшаму давядзецца карыстацца аўтобусам № 158.
Зьвязана гэта з тым, што на гэтым участку рэльсавай дарогі яшчэ ня поўнасьцю завершаныя працы. Бэтонную пліту на новым трамвайным палатне неабходна закрыць асфальтам, замяніць апоры і кантактную сетку.