Учора ў Менск прыбыла дэлегацыя Эўразьвязу на чале з намесьнікам генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарата па зьнешніх сувязях Эўракамісіі Х’юга Мінгарэлі.
Яны правядуць перамовы з афіцыйнымі асобамі ў Менску. Заплянаваныя таксама сустрэчы з прадстаўнікамі аб’яднаных дэмакратычных сілаў і амбасадарамі краінаў, акрэдытаваных у Беларусі.