20.07.2018 / 15:51

З'явілася жорсткае ВІДЭА здзекаў аховы са зняволенага ў расійскай турме. Яго забівалі 143

Расійская «Новая Газета» апублікавала відэа з вонкавай камеры аднаго з ахоўнікаў Яраслаўскай калоніі. Яно знятае ў 2017 годзе. 

На ім відаць, як прынамсі тузін чалавек збівае зняволенага — яго паклалі на стол, зафіксавалі ногі і знялі штаны. 

Нехта біў кулакамі па твары, але гэта не асноўнае — ахоўнікі па чарзе б'юць чалавека гумовай дубінкай па голых пятках.

Некаторыя жаляцца, што яны «стаміліся біць», але потым прыходзіць новая змена і ўсё пачынаецца наноў. 

Можа падацца, што гэта нястрашна, але насамрэч не — удары па пятках рэзануюць у ныркі. Удзельнікам ваенных парадаў знаёмыя непрыемныя пачуцці ў паясніцы пасля пары трэніровак з адбіваннем кроку па бетоне.

У савецкіх турмах практыкаваўся такі метад забойства — у валёнак клалі цагліну і адбівалі пяткі, у выніку чалавек паміраў праз некалькі дзён ад ныркавай недастатковасці. 

Як паведамляе «Новая Газета», зняволенага зваць Яўген Макараў. 

Канфлікт нібыта пачаўся з таго, што пасля прагулкі ён знайшоў у сваёй камеры раскіданыя па падлозе лісты ад маці, па якіх патапталіся, і ў грубай форме выказаў прэтэнзіі ахоўніку, за што яго «правучылі». 

Пасля гэтых здзекаў ён выжыў. 

«Макараў не можа стаць на ногі, ходзіць пад сябе крывёю. Левая нага ад калена і да пяткі жоўта-сіняга колеру, на самім калене гематома. На ступні лопнула скура, ёсць рана без скуры, якая не загойваецца. Гнаіцца правая нага, на ступні лопнула скура. Не можа доўгі час сядзець, на ногі наступаць не можа», — прыводзіць выданне пратакол агляду зняволенага. 

Па факце збіцця ўжо праводзіліся праверкі, але расійская пракуратура не знаходзіла падставаў заводзіць крымінальныя справы. 

Відэа з'явілася толькі цяпер — яно абвяргае ўсе высновы расійскай пракуратуры і следства.

4
ўантуфры / Адказаць
20.07.2018 / 13:01
Расія - шчэдрая душа, каму яшчэ крэдытаў ?
0
Мінак / Адказаць
20.07.2018 / 13:02
а цяпер вазьміце каментар у Арцемія Лебедзева, які з пенай у роце даказваў, што гэта ўсё байкі і лухта і даўно такога не існуе.
3
павал / Адказаць
20.07.2018 / 13:03
и з гэтыми пачварами рабиць саюзную дзяржаву? Спынице Зямлю я сыду. 
Паказаць усе каментары/ 143 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру