Бразілец плануе правесці ў «ПСЖ» як мінімум яшчэ адзін сезон. Пра гэта сам гулец распавёў у інтэрв'ю Fox Sports.
«Я застаюся. У мяне кантракт з «ПСЖ», я сам абраў менавіта гэты клуб, і я стаўлю перад сабой новыя мэты і новыя выклікі. Спадзяюся, мы правядзем паспяховы сезон і выйграем новыя трафеі. Прэса любіць прыдумляць чуткі, але ўсе ведаюць, што мяне хвалюе толькі «ПСЖ», — сказаў Нэймар.
У канцы мінулага сезона з'явіліся паведамленні пра тое, што Нэймар пяройдзе ў «Рэал». Футбаліст быў незадаволены узроўнем французскага чэмпіянату, а таксама яму не падабалася жыццё ў Парыжы.